Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Побач з Курапатамі пачалі будаваць офісны цэнтар

Побач з Курапатамі з боку менскага мікрараёну «Зялёны луг» пачалося будаўніцтва 5-павярховага офіснага цэнтру.

Рашэньне аб гэтай будоўлі, як кажуць мясцовыя жыхары, было прынята ў студзені гэтага году Менгарвыканкамам. Учора ўвечары зьявіліся будаўнічыя машыны, і ад ранку пачала актыўна разгортвацца будаўнічая пляцоўка — высякаюцца дрэвы, робяцца сьвідравіны, усталёўваецца агароджа, выгружаюцца будматэрыялы.

Мясцовыя жыхары абураныя будаўніцтвам, яны сабралі некалькі сотняў подпісаў супраць яго. На месца прыехалі актывісты КХП-БНФ, якія спрабавалі спыніць будоўлю. Прадстаўнікі будаўнічай фірмы, у сваю чаргу, паказалі пратэстоўцам усе дазволы і сказалі, што будоўля будзе працягвацца.

Актывісты КХП-БНФ заклікаюць заўтра з раніцы прыйсьці бараніць Курапаты.

Паказаць яшчэ

1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG