Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусы заваявалі яшчэ два золата Паралімпіяды: шпагі і плаваньне


Шпажыст Андрэй Праневіч і плывец Уладзімер Ізотаў заваёўваюць залатыя мэдалі Паралімпіяды ў Рыё

Шпажыст Андрэй Праневіч і плывец Уладзімер Ізотаў заваёўваюць залатыя мэдалі Паралімпіяды ў Рыё

Паралімпійская зборная Беларусі выйшла на 13-е месца ў мэдальным заліку Паралімпійскіх гульняў у Рыё зь пяцьцю залатымі мэдалямі і двума бронзавымі.

Андрэй Праневіч заваяваў золата ў фэхтаваньні сярод шпажыстаў катэгорыі «В», у фінале перамог Амара Алі з Ірака. Праневіч ужо мае золата адпаведнай дысцыпліны Чэмпіянату Эўропы-2014, а таксама бронзавыя мэдалі Чэмпіянату сьвету-2015 і Чэмпіянату Эўропы-2016.

Уладзімер Ізотаў узяў золата, праплыўшы 100 м брасам у катэгорыі SB12 за 1 хвіліну 6,82 сэкунды. Ізотаў мае бронзу Паралімпіяды-2008 і срэбра гульняў 2012 года. Срэбра на гэтай жа дыстанцыі ўзяў беларус Дзьмітры Салей, які цяпер выступае за Азэрбайджан.

Чатыры мэдалі Паралімпіяды ў Рыё, тры золата і бронзу раней узяў беларускі плывец Ігар Бокі. Яшчэ адзін бронзавы мэдаль у кіданьні дзіды ўзяў беларус Аляксандар Трыпуць, які вярнуўся ў спорт пасьля пералому хрыбетніка.

XS
SM
MD
LG