Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Плывец Ігар Бокі заваяваў чацьвёрты мэдаль на Паралімпіядзе


Ігар Бокі плыве 400 м вольным стылем на Алімпіядзе ў Лёндане, 2012

Ігар Бокі плыве 400 м вольным стылем на Алімпіядзе ў Лёндане, 2012

Беларускі плывец Ігар Бокі узяў золата на дыстанцыі ў 400 мэтраў вольным стылем. Гэта яго трэцяе золата ў Рыё (да таго былі ў 100 м батэрфляем і 200 м комплексу), таксама Бокі мае бронзу (100 м брасам).

У фінальным заплыве Бокі пабіў свой рэкорд з часам 3 хвіліны 55,62 сэкунды. Гэта больш за ўсясьветны рэкорд на 0,07 сэкунды.

Плывец, якога часам называюць «беларускім Фэлпсам», таксама мае пяць залатых мэдалёў і адно срэбра з Паралімпіяды 2012 году ў Лёндане, 15 залатых мэдалёў і срэбра чэмпіянатаў сьвету сярод інвалідаў, 12 залатых мэдалёў і дзьве бронзы з чэмпіянатаў Эўропы сярод інвалідаў.

Ігар Бокі мае вялікія праблемы са зрокам, але, як распавядаў прэсе раней, марыць выступаць у звычайнай Алімпіядзе, ён выступаў сярод звычайных плыўцоў на чэмпіянаце Беларусі.

XS
SM
MD
LG