Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка з Пуціным крычалі адзін на аднаго ў Менску, — Der Spiegel


Уладзімер Пуцін на саміце ў Менску

Уладзімер Пуцін на саміце ў Менску

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасьці перамоваў у фармаце «нармадзкай чацьвёркі», якія праходзілі ў Менску. Паводле нямецкага выданьня Der Spiegel, прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас перамоваў у Менску 12 лютага зьвяртаўся да Ўладзімера Пуціна на «ты», а часам два лідэры зрываліся зь месца і крычалі адзін на аднаго.

Пра гэта піша нямецкае выданьне Der Spiegel у рэдакцыйным артыкуле, нагадваючы, што размова ў «нармандзкім фармаце» была цяжкая і працягвалася ўсю ноч.

«У той час удзельнікі дзюбалі носам і раз-пораз клалі галаву на стол. У пакоі было шмат алькаголю, Ангела Мэркель да яго нават не дакранулася», — гаворыцца ў артыкуле.

Хоць раніцай наступнага дня лідэры Францыі, Нямеччыны, Украіны і Расеі апавялі, што размова «была стрыманая», выданьне піша, што Пуцін і Парашэнка ледзьве прымушалі сябе ня весьці перамовы крыкам.

«Часам рабілася шумна, калі Пуцін і Парашэнка пачыналі слоўную перапалку. Але яны хутка супакойваліся. Часам яны ўставалі зь месца і адыходзіліся, каб абмеркаваць далікатныя пытаньні сам-насам, аднак потым вярталіся і працягвалі перамовы. Асабістыя адносіны паміж прэзыдэнтамі добрыя, таму што яны зьвярталіся адзін да аднаго на „ты“», — піша выданьне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG