Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нягледзячы на крызіс, на прапаганду ў Расеі грошай не шкадуюць


Дзьмітры Кісялёў на прэзэнтацыі інфармацыйнага агенцтва Sputnik
Дзьмітры Кісялёў на прэзэнтацыі інфармацыйнага агенцтва Sputnik

Новая рэдакцыя бюджэту праграмы «Інфармацыйнае грамадзтва», якую распрацавала і апублікавала Міністэрства сувязі і масавых камунікацый Расейскай Фэдэрацыі, прадугледжвае павелічэньне бюджэтнага фінансаваньня на 44,7 мільярда рублёў.

Мяркуецца, што дадатковае фінансаваньне будзе накіравана на «пашырэньне ўдзелу Расейскай Фэдэрацыі ў міжнародным інфармацыйным абмене», асноўнымі мэтамі якога зьяўляюцца «забесьпячэньне абароны нацыянальных інтарэсаў Расеі ў інфармацыйнай сфэры, міжнароднае супрацоўніцтва ў сфэры СМІ і фармаваньне аб’ектыўнага аблічча Расеі за мяжой», гаворыцца ў праграме.

Дадатковае фінансаваньне ў суме 23 мільярды рублёў атрымаюць тэлеканал Russia Today і інфармацыйнае агенцтва «Россия сегодня».

Зь сярэдзіны сьнежня ў Беларусі запрацаваў новы мэдыйны партал sputnik.by, матэрыялы для якога рыхтуе нядаўна створаны ў Менску карэспандэнцкі пункт Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня». Новая расейская мультымэдыйная група Sputnik, як адзначыў генэральны дырэктар «России сегодня» Дзьмітры Кісялёў, будзе прадстаўлена ў дзясятках краінаў сьвету і апавядаць пра падзеі ў сьвеце «з улікам расейскага погляду на сытуацыю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG