Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Саньнікаў: Дзякуй усім людзям, якія былі на Плошчы


Андрэй Саньнікаў: Дзякуй усім людзям, якія былі на Плошчы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:10 0:00
Наўпроставы лінк

Андрэй Саньнікаў: Дзякуй усім людзям, якія былі на Плошчы

19 сьнежня спаўняецца два гады Плошчы. Радыё Свабода задае тры пытаньні кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2010 году: пра ўрокі мінулай кампаніі і выбары-2015.

Даведка «Свабоды»:


Нарадзіўся ў Менску 8 сакавіка 1954 г.

Скончыў 42-ю менскую школу, перакладніцкі факультэт Інстытуту замежных моваў. У Пакістане і Эгіпце працаваў у нафтавай кампаніі і на будаўніцтве алюміневага заводу. Працаваў у Таварыстве дружбы з замежнымі краінамі. Скончыў Дыпляматычную акадэмію Міністэрства замежных справаў СССР у Маскве. Працаваў у сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку, быў дарадцам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швайцарыі.

У 1995-1996 г. намесьнік міністра замежных справаў Беларусі. Пакінуў гэтую пасаду ў лістападзе 1996-га на знак пратэсту супраць рэфэрэндуму. У лістападзе 1997-га стаў стваральнікам і міжнародным каардынатарам грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя’97». У 2008-м ініцыяваў грамадзянскую кампанію «Эўрапейская Беларусь».

Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне абароны правоў чалавека (2005). Жанаты, мае двух сыноў.

Кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 г. Арыштаваны 19 сьнежня 2010 г. пасьля акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 13 траўня 2011 году судзьдзя Партызанскага суду Менску Натальля Чацьвярткова прысудзіла Саньнікава да 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў Наваполацкай калёніі № 10, потым перавялі ў Бабруйскую калёнію № 2, пасьля — у калёнію «Віцьба» пад Віцебскам. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Саньнікава вязьнем сумленьня.

Быў вызвалены 14 красавіка 2012 году.

У кастрычніку 2012 году атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі.

Жонка Саньнікава Ірына Халіп у красавіку 2010 году была асуджаная на 2 гады зьняволеньня з адтэрміноўкай на два гады за ўдзел у масавых забурэньнях 19 сьнежня 2010 году. Журналістка на дадзены момант ня мае права пакідаць Менск без дазволу крымінальна-выканаўчай інспэкцыі, мусіць зь вечара да раніцы быць дома, у любы момант да яе з праверкамі могуць прыйсьці — і прыходзяць — міліцыянты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG