Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віталь Рымашэўскі пра выбары ў 2010 і 2015


19 сьнежня споўніцца два гады Плошчы. Радыё Свабода задае тры пытаньні кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2010 году: пра ўрокі мінулай кампаніі і выбары-2015.

Даведка «Свабоды»:


Нарадзіўся 3 сакавіка 1975 г. у Бабруйску.

Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт. Інжынэр-будаўнік. Працаваў паводле спэцыяльнасьці, пачынаючы ад шараговага супрацоўніка, сканчаючы начальнікам тэхнічнага аддзелу. Займаўся прыватным бізнэсам.

Жанаты, мае дачку.

У 2002—2004 г. сябра прэзыдыюму Беларускай нацыянальнай рады маладзёвых і дзіцячых грамадзкіх арганізацыяў «Рада». Адзін з кіраўнікоў кампаніі «Ў абарону свабоды сумленьня і веравызнаньня ў Беларусі».

Кіраўнік менскай арганізацыі стваранай партыі БХД, сустаршыня аргкамітэту партыі.

Кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 г. 19 сьнежня 2010 г. падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў на плошчы Незалежнасьці зьбіты спэцназам. Затрыманы падчас разгону акцыі, зьмешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачаны ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках.

Выпушчаны ў ноч на 1 студзеня 2011 г. пад падпіску аб нявыезьдзе, пасьля таго як ён напісаў тлумачальную запіску на імя А.Лукашэнкі. 30 сакавіка абвінавачаньне перафармуляванае на арганізацыю дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, ці ўдзел у іх. 20 траўня судзьдзя Фрунзэнскага раёну Менску Жана Жукоўская прысудзіла Рымашэўскаму 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG