Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віктар Цярэшчанка: Адзінага кандыдата ў 2015-м ня будзе


19 сьнежня спаўняецца два гады Плошчы. Радыё Свабода задае тры пытаньні кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2010 году: пра ўрокі мінулай кампаніі і выбары-2015.

Даведка «Свабоды»:


Нарадзіўся 30 студзеня 1950 году ў вёсцы Дуброўка Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці ў сялянскай сям’і.
Беларус. Беспартыйны.
Жанаты, выхоўвае дзьвюх дачок.
У 1975 Скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Навучаўся ў Міжнародным інстытуце мэнэджмэнту (Кіеў, Украіна). Навучаўся ў University Of Delaware (USA). У 1990 атрымаў навуковую ступень МВА — Master of Business Аdministration in International Business Activities.
Працаваў сьлесарам, фрэзэроўшчыкам, інжынэрам, кіраўніком.
1992-2004 гг. — Генэральны дырэктар СТАА «Міжнародны інстытут мэнэджмэнту».
1994 (жнівень-верасень) — начальнік упраўленьня па справах тэрыторый Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
2004-2005 — кіраўнік Прадстаўніцтва аўтаномнай некамэрцыйнай міжнароднай арганізацыі «Выканкам Рады славянскіх народаў Беларусі, Расеі, Украіны» ў Рэспубліцы Беларусь.
Аўтар больш 70 навуковых і дзяржаўных работ развіцьця Беларусі.
Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
1993-2004 — старшыня Беларускага грамадзкага аб’яднаньня «Народная дыпляматыя».
1994-2000 — старшыня Беларускай народнай партыі.
У 1994 і 2001 — вылучаўся ў кандыдаты на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
1996-2000 — дэпутат Вярхоўнага Савету (Парлямэнту) Рэспублікі Беларусь 13 скліканьня.
Удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты. Прысутнічаў на Кастрычніцкай плошчы пасьля завяршэньня галасаваньня. Пасьля выбараў выступіў з асуджэньнем дзеяньняў іншых кандыдатаў на Плошчы. Быў дапытаны ў КДБ.

Цярэшчанка ў інтэрнэце: http://tereshchenko.org http://bspn.by/ (эканамічны дарадчык).
Месца працы: незалежны эканаміст, які вядзе самастойныя дасьледаваньні па праблеме «механізмы сусьветнага валютна-фінансавага крызісу і алгарытмы выхаду з крызісу».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG