Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавіцкі апазыцыянэр хоча зьбіраць подпісы за Лукашэнку


Мікола Чарнавус

Мікола Чарнавус

Баранавіцкі прадпрымальнік, сябра партыі БНФ Мікола Чарнавус накіраваў у гарвыканкам заяву з просьбай уключыць яго ў ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі.

Як распавёў спадар Чарнавус Свабодзе, ён мяркуе зьбіраць подпісы за ўсіх кандыдатаў, «каб пабачыць, за каго колькі падпішацца»:

«На выбарах за Лукашэнку прагаласуе, умоўна, 95 працэнтаў. Я хачу даведацца, як жа гэта атрымліваецца, калі будуць падпісвацца ў часе збору подпісаў. Калі, да прыкладу, за таго ж Лябедзьку зьбяру 1000 подпісаў, а за Лукашэнку — 30, то як жа тады так выходзіць на выбарах? Хачу зрабіць такі аналіз у часе збору подпісаў. Пастаўлю стол з партрэтамі ўсіх прэтэндэнтаў ды буду зьбіраць за ўсіх. Паглядзім, як народ будзе падпісвацца», — кажа Мікола Чарнавус.

Перад мінулымі выбарамі 2010 году Міколу Чарнавусу адмовілі ва ўключэньні ў ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі, спаслаўшыся на тое, што позна падаў заяву.

«А цяпер, бачыце, я ўжо адразу зьвяртаюся, як толькі выбары абвясьцілі. Паглядзім, ці ўключаць», — кажа Мікола Чарнавус.

XS
SM
MD
LG