Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідзія Ярмошына: «Бацькам» мусіць быць мужчына, гэткі бацька нацыі


Кіраўніца Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына 4 ліпеня ў інтэрвію праграме «Карціны сьвета» тэлеканала РТР-Беларусь гэтак ацаніла шанцы на перамогу ў будучых прэзыдэнцкіх выбарах кандыдатаў на прэзыдэнта жанчын і мужчын.

«Жанчына, вядома, можа і будзе вельмі ўплывовым чалавекам, але яна ўсё ж такі будзе працаваць ў нейкай традыцыйнай сфэры — кіраваць адукацыяй ці культурай. Але „бацькам“ мусіць быць мужчына, гэтакі айцец нацыі», — цытуе БелаПАН Лідзію Ярмошыну. Пры гэтым кіраўніва Цэнтарвыбаркаму адзначыла, што ня мае на ўвазе дзейнага прэзыдэнта, бо інакш яе «папракнуць у рэкляме аднаго з прэтэндэнтаў». «Я маю на ўвазе такое паняцьце, як айцец нацыі», — удакладніла Лідзія Ярмошына.

Дагэтуль ў Беларусі не было традыцыі называць кіраўніка дзяржавы «айцом нацыі». Гэты тэрмін узяты з практыкі азіяцкіх краінаў, у тым ліку сярэднеазіяцкіх краін са складу былога СССР. Прыкладам, ў 2010 годзе парлямэнт Казахстану абвясьціў прэзыдэнта краіны Нурсултана Назарбаева «элбасы» — «лідэрам нацыі». Дзень нараджэньня Назарбаева — 1 студзеня, абвешчаны афіцыйным сьвятам Днём прэзыдэнта. У казаскіх школах праводзяцца конкурсы на веданьне біяграфіі Назарбаева.

Другім яскравым прыкладам культу асобы кіраўніка дзяржавы ёсьць Турмэністан, дзе першага прэзыдэнта Ніязава афіцыйна называлі «туркмэнбашы», што значыць «бацька усіх туркмэнаў». Дайшло да таго, што імем Ніязава пры ягоным жыцьці пачалі называць вуліцы, гарады, горы і нават парайменавалі ў гонар прэзыдэнта месяц ягонага нараджэньня. Пасьля сьмерці Ніязава ў Туркмэністане пачаў імкліва разьвівацца культ ягонага пераемніка Бэрдымухамэдава, якога ўжо афіцыйна называюць «аркадаг», што значыць «апякун нацыі».

У Таджыкістане выйшла кніга пра прэзыдэнта краіны Рахмона, якая мае назву «Збавіцель нацыі». Гэты тэрмін яшчэ ня стаў афіцыйным, але выкарыстоўваецца адносна кіраўніка Таджыкістану ўсё часьцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG