Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Менск для расейцаў — самае папулярнае месца летняга адпачынку


Паводле папулярнасьці летніх паездак у расейцаў першае месца займае Менск, затым ідуць Ерэван, Баку, Кішынёў і Алматы. Яшчэ адзін беларускі горад — Віцебск — разьмясьціўся на 8-м месцы ў рэйтынгу.

Рэйтынг складзены на падставе зьвестак пра браніраваньне гасьцініц з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2015 году турыстамі, якія вандруюць самастойна, без дапамогі турфірмаў.

Паводле дадзеных travel.ru, у Менск летам расейскія турысты будуць ехаць у сярэднім на чатыры дні і выдаткуюць на пражываньне ў гасьцініцах каля 80 даляраў у суткі, у Ерэване — 55 даляраў у суткі, а ў Баку — 60 даляраў у суткі.

У Беларусі, а гэта лідэр сярод краін СНД па летніх падарожжах, расейцы любяць наведваць Белавескую пушчу і Нясьвіскі замак, а гасьцініцы часьцей за ўсё браніруюць у Менску, Віцебску і Берасьці. Таньней за ўсё спыніцца ў Гародні, а найдаражэй — у Нясьвіжы.

Паводле дадзеных travel.ru, рэйтынг самых папулярных курортных напрамкаў у краінах СНД узначальваюць возера Ісык-Куль (Кіргізія), курорт Баравое (Казахстан), Худат (Касьпійскае мора, Азэрбайджан), возера Севан (Армэнія) і возера Нарач (Беларусь).

XS
SM
MD
LG