Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Mark Formelle пачаў продаж адзеньня з Радзівіламі і Сапегам. Фота


Байка «Марк Фармэль» з выявай Льва Сапегі (дызайнэркі Анастасія Васючэнка і Марыя Старыкава)
Байка «Марк Фармэль» з выявай Льва Сапегі (дызайнэркі Анастасія Васючэнка і Марыя Старыкава)

Беларускі брэнд Mark Formelle паведаміў пра паступленьне ў продаж баек з прынтамі «радзівілаўскай» калекцыі.

Маладыя дызайнэркі Анастасія Васючэнка і Марыя Старыкава сёлета распрацавалі сэрыю цішотак і баек, прысьвечаную роду Радзівілаў і барока на землях Вялікага Княства Літоўскага, прэзэнтавалі яе на Fashion Week у канцы кастрычніка. На прынтах Мікалай Радзівіл Чорны і Барбара Радзівіл, а таксама Леў Сапега выяўленыя ў сучасных гарадзкіх вобразах — гэткія гіпстэры.

Дызайнэркі перамаглі на леташнім конкурсе «New Names» у межах Belarus Fashion Week з калекцыяй гарадзкога адзеньня «Крок», ілюстраванага беларускімі прымаўкамі. Перамога дала ім магчымасьць выдаць уласную прамысловую калекцыю адзеньня разам са спонсарам конкурсу Mark Formelle.

Праект прынтоў удалося паказаць і сапраўднаму Радзівілу: 27 лютага князь Мацей Радзівіл прэзэнтаваў у Нацыянальным мастацкім музэі выставу пра свой род, а пасьля прэзэнтацыі ацаніў эскізы. Выявы ён ухваліў і пажадаў дызайнэрам удачы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG