Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: родны брат стварае антырэкляму


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Расеі ня варта папракаць Беларусь у тым, што яна пастаўляе на расейскі рынак залішнія аб’ёмы харчаваньня, а таксама ня варта ствараць беларускай прадукцыі антырэкляму.

Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы ў Менску зь дзяржсакратаром саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі Рыгорам Рапотам.

«Вы нас папрасілі паставіць вось гэтыя аб’ёмы малочных і мясных прадуктаў, рыбы і гэтак далей, усё расьпісалі. Дык яшчэ гэтыя квоты ня выбраныя, мы яшчэ не паставілі дадзеныя аб’ёмы. Што ж нас папракаць, што мы ўжо занадта перакармілі вас, расейцаў», — адзначыў Лукашэнка.

Ён назваў такія паводзіны расейскага боку «несаліднымі».

«Мы вось на гэтую тэму мала зьвяртаем увагі, але гэта ня значыць, што яна не існуе. Гэта ня тое што нядобрасумленная канкурэнцыя, гэта наогул наш брат родны (расейцы), ён жа ня проста не пускае нашу прадукцыю — стварае ёй антырэкляму, заяўляючы, што яна небясьпечная і яшчэ там нешта», — цытуе Лукашэнку прэзыдэнцкая прэс-служба.

Паводле кіраўніка Беларусі, Расеі трэба паглядзець на бясьпеку сваіх прадуктаў. Бо, маўляў, Беларусь захавала савецкія ДАСТы, зрабіла іх больш жорсткімі. А Расея на іх даўно ўжо забылася.

Паводле Лукашэнкі, «цямніць адзін перад адным нам няма чаго, цяпер сытуацыя ня тая, каб гуляць у нейкія дыпляматычныя гульні, нейкія хітрыкі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG