Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка павіншаваў Трампа: «Спадзяюся, што пад Вашым кіраўніцтвам нармалізацыя адносін паміж нашымі краінамі будзе працягвацца»


Дональд Трамп і Аляксандар Лукашэнка, каляж

Дональд Трамп і Аляксандар Лукашэнка, каляж

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Доналда Джона Трампа з абраньнем на пасаду прэзыдэнта ЗША.

Пра гэта паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба.

«Ваша перамога — сьведчаньне выбару амэрыканскага народу на карысьць палітыкі, якая грунтуецца на сумленнасьці, адказнасьці, пошуку пераменаў. Сваёй актыўнай, шчырай і сьмелай пазыцыяй падчас перадвыбарнай кампаніі Вы ўскалыхнулі амэрыканскае грамадзтва, вярнуўшы яго да сапраўднай дэмакратыі», — гаворыцца ў віншаваньні.

Паводле Лукашэнкі, Беларусь у зьнешнепалітычнай дзейнасьці заўсёды прытрымлівалася неабходнасьці канструктыўнага супрацоўніцтва з ЗША.

«Спадзяюся, што пад Вашым кіраўніцтвам нармалізацыя адносін паміж нашымі краінамі будзе працягвацца», — сказаў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка пажадаў Трампу здароўя, энэргіі і настойлівасьці ў выкананьні перадвыбарчых абяцаньняў.

У верасьні Лукашэнка казаў журналістам, што амэрыканскае грамадзтва яшчэ не гатовае абраць жанчыну, «нават спадарыню Клінтан, хоць яна вопытны чалавек, была дзяржсакратаром». Пры гэтым Біла Клінтана Лукашэнка назваў сваім «блізкім сябрам». Лукашэнка адзначыў, што Дональд Трамп мае «моцныя пазыцыі і можа стаць прэзыдэнтам». Паводле Лукашэнкі, дынаміка росту яго рэйтынгу ўражвае, і Трамп можа перамагчы ня менш чым на 5-7%.

XS
SM
MD
LG