Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчана перамір'е. Апазыцыя выставіла Януковічу ультыматум

5 забітых і больш за 300 параненых. Колькасьць ахвяраў расьце. На Майдане абвясьцілі аб пачатку паўстаньня, узводзяць новыя барыкады і чакаюць штурму. Калі Януковіч ня згодзіцца на датэрміновыя выбары, апазыцыя абяцае ісьці ў атаку. Дамоўлена, што пад час перамоваў лідэраў трох апазыцыйных фракцый Вярхоўнай Рады абодва варагуючыя бакі спыняць актыўныя дзеяньні.

19:42 23.1.2014

Мужчына, зь якога зьдзекуецца «Беркут» — Міхаіл Гаўрылюк


Апазнаны мужчына, зь якога на відэа, што шакавала інтэрнэт, жорстка зьдзекуюцца байцы «Беркута». Гэта Міхаіл Гаўрылюк. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў народны дэпутат Украіны, кіраўнік намётавага мястэчка Эўрамайдану Андрэй Парубій. «Хлопец, зь якога зьдзекаваўся „Беркут“ — добраахвотнік з Чацьвёртай казацкай сотні самаабароны, Міхаіл Гаўрылюк. Цяпер ён знаходзіцца ў штабе Самаабароны Майдана. Мы аказваем яму мэдычную дапамогу. Хутка ён выйдзе на брыфінг».
19:34 23.1.2014

У Гомелі ўшанавалі памяць загінулага на Эўрамайдане земляка


23 студзеня прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый Гомеля ўшанавалі памяць забітага на Эўрамайдане ў Кіеве земляка Міхаіла Жызьнеўскага. А 15-й гадзіне яны прыйшлі ў сквэр на вуліцы Барыкіна, дзе ўсталяваны помнік Тарасу Шаўчэнку, з чырвонымі гвазьдзікамі і памінальнымі зьнічамі.

У Гомелі ўшанавалі памяць загінулага на Эўрамайдане земляка
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:27 0:00

Прыбраўшы сьнег з пастамэнта, маладзёны ўсклалі чырвоныя гвазьдзікі і запалілі зьнічы ля помніка ўкраінскаму Кабзару — на знак салідарнасьці і ўшанаваньня памяці змагароў, якія загінулі за незалежнасьць і эўрапейскі шлях разьвіцьця Ўкраіны.
18:50 23.1.2014
Сілавікі распранулі дагала і зьдзекуюцца з затрыманага на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.
Асьцярожна, шакавальнае відэа!

18:45 23.1.2014

Януковіч запатрабаваў неадкладна вызваліць усіх затрыманых журналістаў


«Журналісты выконваюць свае прафэсійныя абавязкі і дзеля абставінаў трапляюць у розныя сытуацыі. Я прашу з разуменьнем ставіцца да гэтага і па магчымасьці садзейнічаць працы журналістаў», — прыводзіць словы прэзыдэнта «Інтэрфакс-Украіна».

Па стане на 22 студзеня паведамлялася пра 42 пацярпелыя журналісты. Пры затрыманьні былі моцна зьбітыя журналісты Радыё Свабода Дзмітры Бракар і Ігар Ісхакаў. Гумовыя кулі трапілі ў беларускіх фотажурналістаў Сяргея Грыца і Васіля Фядосенку. Неаднаразова паведамлялася пра тое, што праваахоўнікі адмыслова «абстрэльваюць» журналістаў, каб прымусіць іх сысьці зь месца падзеяў.

23 студзеня быў затрыманы і моцна зьбіты расейскі журналіст Андрэй Кісялёў. Пазьней яго адпусьцілі.
18:38 23.1.2014
Сьвечкі і кветкі ля помніка Шаўчэнку

Падзеі ва Ўкраіне вачыма менчукоў
Падзеі ў Кіеве вачыма менчукоў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:35 0:00
Наўпроставы лінк
18:37 23.1.2014
Кіеў. Думкі падчас замірэньня

Жыхарка Кіева Алена Літвінава камэнтуе для Свабоды новы дзень супрацьстаяньня ва Ўкраіне, сёньняшняе замірэньне.
18:36 23.1.2014
Падпалкоўнік міліцыі Казлоў: У нас Майдан таксама магчымы
18:17 23.1.2014

Яцанюк: Перамовы апазыцыі і ўлады пачнуцца а 17:30 па ўкраінскім часе


Пра гэта Арсэнь Яцанюк паведаміў праз свой акаўнт у твітары.

У чаканьні перамоваў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве — на месцы самых жорсткіх сутыкненьняў — працягваецца перамір’е. Мітынгоўшчыкі пагасілі агонь на сваёй тэрыторыі. Байцы ўнутраных войскаў стаяць кардонам.

Перамір’я ўдалося дамагчыся лідару УДАРу Віталю Клічко, які, па ягоных словах, дамовіўся з афіцэрамі «Беркута».
17:33 23.1.2014

У Івана-Франкоўску мітынгоўцы захапілі кабінэт губэрнатара


Каля будынку адміністрацыі Івана-Франкоўску сабралася паўтысячы чалавек. Частцы ўдалося праравацца ў кабінэт губэрэнатара Васіля Чуднова. Ад яго запатрабавалі напісаць заяву пра адстаўку, але ён адмовіўся. У аблозе мітынгоўцаў таксама знаходзіцца будынак абласной адміністрацыі ў Жытоміры. http://www.pravda.com.ua/news/2014/01/23/7010994/
17:10 23.1.2014

Беларускае пасольства ў Кіеве рэкамэндуе не наведваць месцы пратэстаў


Паведамленьне разьмешчанае на сайце амбасады. «Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне рэкамэндуе беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Кіеве, устрымацца ад наведваньня месцаў актыўных пратэстных дзеяньняў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Учора стала вядома, што адзін з загінулых падчас падзеяў у Кіеве, грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызьнеўскі. Беларускае МЗС пакуль не пацьвярджае гэтую інфармацыю.
17:08 23.1.2014

Эштан і Фюле едуць у Кіеў


Кэтрын Эштан, вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыцы бясьпекі наведае Кіеў на наступным тыдні — паведамляе Інтэрфакс-Украіна http://interfax.com.ua/news/political/187122.html

Гэтую інфармацыю пацьвердзіў прадстаўнік ЭЗ Аліўе Байлі.

Візыт эўрапэйскага камісара Штэфана Фюле ў Кіеў адбудзецца 24-25 студзеня.
16:57 23.1.2014

Януковіч заклікаў правесьці пазачарговую сэсію Вярхоўнай Рады


Паводле ўкраінскага прэзыдэнта, неабходнасьць скліканьня Рады абгрунтаваная беспарадкамі, якія адбываюцца на вуліцах Кіева.

Старшыня ВР Уладзімер Рыбак пагадзіўся з прапановай прэзыдэнта. «Думаю, што я сёньня ўжо падпішу такое распараджэньне і на пачатку тыдня мы запросім дэпутатаў Вярхоўнай Рады, каб разглядзець усе пытаньні, што сёньня паўстаюць», — перадае «Ўкраінская праўда».
16:55 23.1.2014

У Роўне захапілі адміністрацыю


Пасьля Народнага веча пратэстоўцы ва ўкраінскім горадзе Роўна накіраваліся да памяшканьня Ровенскай аблдзяржадміністрацыі і захапілі яе, паведамляе УНІАН.
15:39 23.1.2014

Украіне патрэбныя новыя выбары, — кіраўнік Эўрапарлямэнту


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч у сытуацыі масавых акцый пратэсту, якія працягваюцца ў дзяржаве ўжо два месяцы, павінен бы распусьціць Вярхоўную Раду і правесьці датэрміновыя выбары.

Пра гэта кіраўнік Эўрапейскага парлямэнта Марцін Шульц заявіў у інтэрвію нямецкаму выданьню Deutschlandfunk:

«Давайце паглядзім фактах у вочы. Януковіч кіраваў краінай з большасьцю ў парлямэнце і з падтрымкай большасьці грамадзтва. Гэта зьмянілася. Кожны разважлівы прэзыдэнт у гэтай сытуацыі распусьціў бы парлямэнт і абвясьціў новыя выбары».
15:16 23.1.2014
У даведцы аб сьмерці Жызьнеўскага прычына сьмерці не названая
15:15 23.1.2014
Чаргінец, Касьцян і Мусіенка камэнтуюць падзеі ў Кіеве
15:12 23.1.2014

Вуліцы Кіева

15:05 23.1.2014
15:04 23.1.2014
Віталь Клічко
Віталь Клічко
14:53 23.1.2014

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG