Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У АБСЭ чакаюць, што беларускі бок вынес урокі з папярэдняга вопыту, — Харстэд


Кэнт Харстэд (Kent Harstedt), архіўнае фота
Кэнт Харстэд (Kent Harstedt), архіўнае фота

Парлямэнцкая асамблея АБСЭ чакае, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі будуць празрыстымі і з роўнымі магчымасьцямі для кандыдатаў.

Пра гэта заявіў 30 чэрвеня журналістам у Менску намесьнік старшыні ПА АБСЭ Кэнт Харстэд.

Ён выказаў спадзеў, што беларускі бок вынес урокі з папярэдняга вопыту.

«Спадзяюся, што мы ўбачым свабодную і адкрытую выбарчую кампанію. У нас ёсьць высокія чаканьні ўбачыць паляпшэньні і разьвіцьцё».

Кіраўнік Беларусі заявіў пра намер запрасіць на выбары назіральнікаў ПА АБСЭ.

Паводле Харстэда, важны ня толькі сам дзень выбараў, але і тое, што яму папярэднічае. У сувязі з гэтым ён падкрэсьліў важнасьць роўных магчымасьцяў для кандыдатаў удзельнічаць у кампаніі, у тым ліку роўны доступ да СМІ, забесьпячэньне свабоды слова, перадае БЕЛТА.

Таксама Кэнт Харстэд сказаў, што Беларусь адыгрывае канструктыўную ролю ва ўрэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне.

«Вядома, Беларусь адыгрывае вельмі канструктыўную ролю, будучы фасылітатарам менскіх перамоваў. Я думаю, што Беларусь робіць нешта вельмі важнае, спрабуючы прасоўваць гэты дыялёг», — сказаў Харстэд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG