Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Індыі больш за сто чалавек загінулі ад пажару на складзе піратэхнікі


Больш за сто чалавекі загінулі ў выніку пажару ў індуісцкім храме ў індыйскім штаце Керала на паўднёвым захадзе краіны, каля двухсот чалавек пацярпелі. Як паведамляе Бі-бі-сі, спасылаючыся на папярэднія дадзеныя мясцовай паліцыі, пажар адбыўся ў выніку выбуху на складзе піратэхнікі, якую плянавалася выкарыстаць на індуісцкім фэстывалі. Храм згарэў. Пра гэта паведамляе Times of India.

Многія з пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане.

Паводле паведамленьняў індыйскіх СМІ, мясцовыя ўлады не давалі дазволу праводзіць шоў фаервэркаў каля храму зь меркаваньняў бясьпекі, а таксама праз скаргі мясцовых жыхароў. Піратэхніка часта выкарыстоўваецца падчас розных індыйскіх сьвятаў і нярэдка становіцца прычынай трагічных інцыдэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG