Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры пажары ў Мінабароны Расеі маглі згарэць важныя дакумэнты


Пажар у Маскве, 3 красавіка

Пажар у Маскве, 3 красавіка

У палаючым будынку Міністэрства абароны Расеі ў Маскве, на вуліцы Знаменка, 19 разьмяшчаўся дэпартамэнт маёмасных адносін ведамства. Там жа, як паведамляе «Фонтанка», захоўваўся архіў дэпартамэнту, які пры былым міністры абароны Анатолю Сердзюкову ўзначальвала Яўгенія Васільева, абвінавачаная ў махлярстве ў асабліва буйным памеры.

Пажар пачаўся 3 красавіка раніцай. Улічваючы разьмяшчэньне палаючага будынка ў самым цэнтры Масквы, расейскія СМІ не замарудзілі паведаміць пра здарэньне, сьцьвярджаючы, што гаворка ідзе аб «задымленьні». Неўзабаве зьявілася інфармацыя аб распаўсюджваньні агню — 3,5 тысяч квадратных мэтраў — і абрушэньні даху.

У маі мінулага года суд прыгаварыў Васільеву да пяці гадоў пазбаўленьня волі, аднак ужо ў жніўні было прынята рашэньне аб умоўна-датэрміновым вызваленьні. Яна ўзначальвала дэпартамэнт маёмасных адносін да 2012 года. Узбуджаная ў дачыненьні да яе крымінальная справа аб махлярстве ў асабліва буйных памерах пры продажы аб’ектаў Мінабароны выклікала вялікі грамадскі інтарэс, а ўмоўна-датэрміновае вызваленьне прывяло да рэзкай крытыкі, у прыватнасьці, і сярод найвышэйшых дзяржаўных служачых.

Як адзначалася ў прысудзе, заняўшы ў лютым 2010 года пасаду кіраўніка дэпартамэнту Мінабароны, Васільева распрацавала злачынны плян па крадзяжы бюджэтных сродкаў.

XS
SM
MD
LG