Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі разьбіўся самалёт. СМІ: загінулі 30 вайскоўцаў. Мінабароны: усе жывыя

абноўлена

Іл-18, ілюстрацыйнае фота
Іл-18, ілюстрацыйнае фота

Вайсковы самалёт Іл-18 разьбіўся на поўначы расейскай рэспублікі Саха (Якуція), загінулі 30 чалавек з 36, што былі на борце, піша «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцы ў экстраных службах. ТАСС піша пра 39 чалавек на борце і 33 загінулых.

Тым часам міністэрства абароны Расеі заявіла пра выратаваньне ўсіх, хто знаходзіўся на борце Іл-18:

«У выніку здарэньня ўсе пасажыры і чальцы экіпажу жывыя. 16 чалавек атрымалі цяжкія траўмы. Верталётамі пошукава-выратавальнай службы ўсе яны эвакуіраваныя ў лячэбныя ўстановы Ціксі», — перадае «Інтэрфакс» заяву прадстаўніка Мінабароны.

Як піша «РИА Новости», самалёт пасьля падзеньня разваліўся на тры часткі, але не загарэўся. Папярэдняй прычынай жорсткай пасадкі стаў моцны бакавы вецер з парывамі, паведаміла прэс-служба ўраду рэспублікі Саха. Крыніцы «Інтэрфаксу» паведамляюць, што ў якасьці асноўных вэрсіяў катастрофы разглядаюцца тэхнічныя непаладкі і складаныя мэтэаўмовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG