Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Губарэвіч выдасьць налепкі з Пагоняй за грошы са свайго выбарчага фонду


Юрась Губарэвіч

Юрась Губарэвіч

Кандыдат у дэпутаты Юрась Губарэвіч вырашыў выдаць у якасьці агітацыйнай выбарчай улёткі набор налепак з выявамі Пагоні.

Пра гэта першы намесьнік старшыні руху «За свабоду» напісаў у фэйсбуку.

Сваю ініцыятыву ён патлумачыў жаданьнем «сумясьціць прыемнае з карысным».

«Тым больш што і выбарцы акругі № 108 неаднаразова цікавіліся на пікетах, дзе знайсьці наш старадаўні герб», — напісаў Юрась Губарэвіч.

Палітык заклікаў пералічваць грошы ў ягоны выбарчы фонд, каб надрукаваць налепкі з Пагоняй. Пры гэтым ён просіць паведамляць пра перавод на налепкі, бо «фонд будзе выкарыстоўвацца досыць актыўна на розныя перадвыбарчыя патрэбы».

«Кожны, хто пералічыць грошы і пацьвердзіць свой удзел у зборы грошай, атрымае адзін набор налепак у падарунак і дапаможа ўпрыгожыць Пагонямі Каліноўскую акругу, — піша Юрась Губарэвіч. — Да дня выбараў, 11 верасьня, у вас будзе агітацыйная ўлётка, а з моманту абвяшчэньня вынікаў галасаваньня (яна) ператворыцца ў зьбіранку выяваў Пагоні, якія можна будзе наляпіць дзе захочаш».

XS
SM
MD
LG