Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэкордная колькасьць расейцаў просіць пра від на жыхарства ў ЗША


Агенцтва Bloomberg са спасылкай на Дзярждэпартамэнт паведамляе, што 265 тысяч грамадзян Расеі падалі заяўкі на ўдзел у розыгрышы грын-карт.

Такі розыгрыш амбасада ЗША проаводзіць штогод. Са 100 000 лотаў на Расею прыпадае 4 000.

У 2014 годзе больш за 245 тысяч расейцаў атрымалі амэрыканскія візы з дазволам на часовую працу ці вучобу. Гэта ў два разы болей, чым 10 гадоў таму. Апроч таго, каля 3 600 грамадзянаў Расеі атрымалі пастаянны від на жыхарства ў ЗША. 56 расейцаў уклалі ня менш за паўмільёна даляраў у бізнэс у ЗША, які стварае новыя працоўныя месцы.

Агенцтва Bloomberg нагадвае пра вынікі апытаньня «Лявада-цэнтру», паводле якога ў студзені 2015 году нэгатыўнае стаўленьне да ЗША выказаў 71% расейцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG