Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У «расейскім сьцяганосцу» на Паралімпіядзе пазналі дырэктара цэнтру падрыхтоўкі лёгкаатлетаў Фомачкіна


Зьлева: Андрэй Фомачкін, кадр з тэлерэпартажу СТВ. Справа: Чалавек, які нес расейскі сьцяг на адкрыцьці Паралімпіяды, фрагмэнт фота Reuters

Зьлева: Андрэй Фомачкін, кадр з тэлерэпартажу СТВ. Справа: Чалавек, які нес расейскі сьцяг на адкрыцьці Паралімпіяды, фрагмэнт фота Reuters

Беларускія інтэрнаўты пазналі ў чалавеку, які разам з паралімпійскай зборнай Беларусі нёс расейскі сьцяг на адкрыцьці Паралімпіяды, дырэктара Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы Андрэя Фомачкіна.

Расейскія СМІ зьвяртаюць увагу на тое, што Фомачкін нарадзіўся ў расейскім горадзе Армавір (Краснадарскі край), але мае беларускае грамадзянства.

Свабода спрабуе зьвязацца са спадаром Фомачкіным.

У Міжнародным паралімпійскім камітэце раней заявілі, што яго асоба выяўленая, абмяркоўваюцца магчымыя дысцыплінарныя меры. У МПК папярэдзілі, што падобныя паводзіны будуць расцэненыя як палітычны жэст.

Мінспорту тым часам ня ведае, хто нёс расейскі сьцяг на адкрыцьці Паралімпіяды — і ня ўпэўненае, ці будзе самастойна высьвятляць асобу «сьцяганосца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG