Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч прыняў адстаўку Азарава і ўраду. Вярхоўная Рада скасавала «дыктатарскія законы» (УЖЫВУЮ)

Ва Ўкраіну едуць Кэтрын Эштан і дэпутаты Эўрапарлямэнту.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

03:05 29.1.2014

Януковіч пазваніў віцэ-прэзыдэнту ЗША распавесьці пра «посьпехі» ў перамовах з апазыцыяй

Байдэн павіншаваў дасягнутае ў гэты дзень у Кіеве прасоўваньне ў справе перамоваў і заклікаў Януковіча неадкладна падпісаць акт парлямэнту аб адмене шэрагу законаў 16-га студзеня, гаворыцца ў паведамленьні.

Ён таксама цьвёрда заахвоціў прэзыдэнта Украіны працягнуць супрацоўнічаць з апазыцыяй у пошуках кампрамісаў, жыцьцёва важных для мірнага рашэньня, заявіў Белы дом.
Чытаць далей...
01:33 29.1.2014

Канада ўвяла санкцыі супраць людзей Януковіча


Канада абмежавала ўезд чыноўнікам з Украіны, якія маюць дачыненьне да рэпрэсіяў супраць апазыцыі

Урад Канады абвясьціў сёньня, што ўвёў абмежаваньні на ўезд у сваю краіну неназваным чыноўнікам з Украіны «з прычыны іх дзеяньняў за апошнія дні», а менавіта «жорсткага падаўленьня законных пратэстаў і запалохваньня апазыцыі».

Чытаць далей...
19:51 28.1.2014
Лідэры фракцый не дамовіліся адносна закона аб амністыі, таму пазачарговае пасяджэньне парлямэнту Ўкраіны працягнецца 29 студзеня.

Пра гэта паведаміў УНІАН лідэр «Свабоды» Алег Цягнібок.

Ён адзначыў, што «ўлада настойвае на тым, што павінна быць даволі жорсткая адтэрміноўка ўвядзеньня ў дзеяньне гэтага закону». Апазыцыя ж настойвае на прыняцьці гэтага закону бязь нейкіх умоў і на спыненьні масавых затрыманьняў людзей па ўсёй Украіне. Цягнібок спадзяецца, што заўтра ўдасца вынесьці на галасаваньне закон аб амністыі.

Галоўны канфлікт закону аб амністыі палягае ў тым, што Партыя рэгіёнаў патрабуе вызваленьня адміністрацыйных будынкаў. У сваю чаргу апазыцыя патрабуе, каб усе зьняволеныя былі вызваленыя безь якіх-небудзь умоў, паведамляе «Украінская праўда».
17:15 28.1.2014
17:04 28.1.2014
Януковіч падпісаў указ пра адстаўку Азарава і ўраду Ўкраіны
14:46 28.1.2014
14:44 28.1.2014
14:35 28.1.2014

У партыі «Ўдар» лічаць, што ў адстаўку павінен сысьці ўвесь урад Украіны


Як паведамілі УНІАН у прэсавай службе партыі Віталя Клічко «УДАР», пра гэта заявіў народны дэпутат ад «Удару» Валеры Пацкан.

«Не трэба здавольвацца заявай аднаго Азарава. У адстаўку павінен сысьці ўвесь ўрад», — сказаў Пацкан.

Паводле ягоных слоў, урад павінен адказваць у поўным складзе і павінна быць прагаласаваная адстаўка ўсяго Кабінэта міністраў.
13:54 28.1.2014
Рада рыхтуе закон пра амністыю

У Вярхоўнай Радзе перапынак да 16-й гадзіны.

У гэты час будзе рыхтавацца закон аб амністыі ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, заявіў сьпікер Уладзімер Рыбак.
13:48 28.1.2014
Вярхоўнай Рады Ўкраіны скасавала законы, якія моцна абмяжоўваюць правы грамадзян, што былі ўхваленыя 16 студзеня з парушэньнем працэдуры.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG