Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч падпісаў указ пра адстаўку Азарава і ўраду Ўкраіны


Віктар Януковіч і Мікола Азараў

Віктар Януковіч і Мікола Азараў

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў указ аб адстаўцы прэм’ер-міністра Ўкраіны і Кабінэта міністраў.

Пра гэта паведаміла прэсавая служба Януковіча.

Прэзыдэнт Украіны такім чынам задаволіў заяву пра адстаўку Мікалая Азарава.

Паколькі паводле артыкула 115 Канстытуцыі Ўкраіны, адстаўка Прэм’ер-міністра цягне за сабою адстаўку ўсяго складу Кабінэта Міністраў, Віктар Януковіч прыняў і адстаўку ўрада краіны.

Разам з тым, Януковіч даручыў Кабінэту Міністраў Украіны працягваць выконваць абавязкі да пачатку працы новага ўраду.

Усе міністры, якія знаходзяцца ў адстаўцы, вызваляюцца ад сваіх пасадаў з пачаткам працы новага ўраду.

У прэсавай службе Януковіча нагадалі, што прызначэньне Прэм’ер-міністра Ўкраіны ажыцьцяўляецца Прэзыдэнтам Украіны са згоды больш чым паловы ад канстытуцыйнага складу Вярхоўнай Рады Ўкраіны, зазначаецца ў афіцыйным паведамленьні.
XS
SM
MD
LG