Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч прыняў адстаўку Азарава і ўраду. Вярхоўная Рада скасавала «дыктатарскія законы» (УЖЫВУЮ)

Ва Ўкраіну едуць Кэтрын Эштан і дэпутаты Эўрапарлямэнту.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

01:14 28.1.2014

Акцыя «Не страляйце ў журналістаў»


У Кіеве арганізаваная калёна з 50 журналістаў накіравалася ад гасьцініцы «Дняпро» да кардону ўнутраных войскаў на вуліцы Грушэўскага. Сярод іх пацярпелыя падчас сутыкненьняў на Грушэўскага. Як перадае УНІАН, журналісты выйшлі на акцыю, каб сказаць вартавым парадку, што іх мэтады ў дачыненьні да прадстаўнікоў СМІ перавышаюць іх службовыя паўнамоцтвы.

Адзін з журналістаў адзначыў, што ў гарачых кропках менш пацярпелых журналістаў, чым падчас адносна мірнай акцыі ва Ўкраіне. Некаторыя з журналістаў у бронекамізэльках.

Міліцыянты праз гукаўзмацняльнік заклікалі не правакаваць супрацоўнікаў міліцыі і не падыходзіць бліжэй за тры мэтры.

27 студзеня Нацыянальны саюз журналістаў Украіны апублікаваў заяву з патрабаваньнем ад кіраўніцтва сілавых ведамстваў неадкладна спыніць гвалт над журналістамі.

Як паведамляе Інстытут масавай інфармацыі, ва Ўкраіне з 19 па 27 студзеня пацярпелі 60 журналістаў.
01:14 28.1.2014

Штаб нацыянальнага супраціву заклікаў на Майдан


Штаб нацыянальнага супраціву заклікаў кіяўлян выйсьці на Майдан 28 студзеня а 12-й гадзіне.

Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі абвясьціў каардынатар Штабу нацыянальнага супраціву Аляксандар Турчынаў, паведамляе прэс-служба «Бацькаўшчыны». Ён заклікаў падтрымаць дэпутатаў, якія «гатовыя ўзяць на сябе адказнасьць і адмяніць дыктатарскія законы».

Паводле Турчынава, 28 студзеня будзе магчымасьць мірным шляхам вырашыць «тую страшную сытуацыю, якая склалася сёньня».
01:14 28.1.2014

Цімашэнка: Апазыцыя павінна адрынуць прапанаваныя уладай ўмовы.


Заяву Юліі Цімашэнка распаўсюдзіла прэс-служба «Бацькаўшчыны».

«Народ Украіны выйшаў на плошчы не за пасады для лідэраў апазіцыі і нават не за адмену дыктатарскіх законаў. Людзі імкнуцца ў корані зьмяніць сваё жыцьцё», — заяўляе экс-прэм’ер Украіны.

На думку Цімашэнка, выхадам з крызісу можа быць толькі «поўнае выкананьне ўсімі палітыкамі патрабаваньняў народу».
01:15 28.1.2014

Януковіч сустракаецца зь лідэрамі апазыцыі


Пачалася сустрэча ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча і сяброў працоўнай рабочай групы па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу зь лідэрамі апазыцыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны.

У сустрэчы бяруць удзел першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Андрэй Партноў, міністар юстыцыі Алена Лукаш, кіраўнік УДАРа Віталь Клічко, кіраўнік «Бацькаўшчыны» Арсень Яцанюк, кіраўнік «Свабоды» Алег Цягнібок.
01:32 28.1.2014

Яцанюк адмовіўся ад прэм’ерства, а законы 16 студзеня адменяць


У адміністрацыі прэзыдэнта позна ўвечары сёньня скончыліся чарговыя перамовы лідэраў апазыцыіАрсеня Яцанюка, Віталя Клічко і Алега Цягныбок з прэзыдэнтам Віктарам Януковічам,першым намесьнікам кіраўніка адміністрацыіАндрэя Партнова і міністрам юстыцыі Аленай Лукаш, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Яны доўжыліся больш за чатыры гадзіны.

Як паведаміла пасьля іх заканчэньня Лукаш, у прыватнасьці, Яцанюк ня даў згоды ўзначаліць урад Украіны, перамовы будуць працягнутыя.

Бакі таксама прынялі «палітычнае рашэньне аб адмене прынятых 16 студзеня гэтага года законаў», якія выклікалі «шматлікія дыскусіі», паведаміла яна і тут жа дадала: «Але тыя законы, якія не выклікаюць заўваг, заўтра будуць прынятыя парлямэнтам зноў».

Чытаць далей...
02:06 28.1.2014

Радыкалы сыдуць з Грушэўскага, калі ўлада дамовіцца з апазыцыяй


Радыкальнае аб’яднаньне «Правы сэктар», якое стала шырока вядома празь сілавое супрацьстаяньне на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, будзе згортваць актыўную дзейнасьць, калі ўлада пойдзе на кампраміс з апазыцыяй, заявіў у панядзелак адзін зь лідэраў аб’яднаньня, кіраўнік УА «Трызуб» імя Сьцяпана Бандэры Дмытро Яраш.

«Правы сэктар» патрабуе ад улады і апазыцыі, каб заўтра (28 студзеня — рэд.) на сэсіі Вярхоўнай Рады прынялі адмены законаў 16 студзеня і поўную амністыю ўсіх без выключэньня ўдзельнікаў пратэстных акцыяў і закрыцьцё ўсіх крымінальных справаў, каб пазьбегнуць кровапраліцьця з абодвух бакоў, сказаў ён.

Сярод іншых патрабаваньняў «Правага сэктару», адрасаваных улады і апазыцыі, — канстытуцыйная рэформа, якая пазбавіць прэзыдэнта тых паўнамоцтваў, якія ён мае сёньня, спыненьне сілавых дзеяньняў з боку ўлады, адказнасьць ўраду за яго дзеяньні, перафарматаваньне ЦВК, перафарматаваньне спэцаддзелу «Беркут» і стварэньне якасна іншага аддзелу, а таксама пакараньня вінаватых у забойствах, зьдзеках, зьбіцьці пратэстоўцаў.

Чытаць далей
02:07 28.1.2014

«Чалавек у нядолі» перадасьць 20 тысяч эўра ахвярам гвалту ў Кіеве


Вядомая чэская гуманітарная арганізацыя «Чалавек у нядолі» сёньня прыняла рашэньне даць Украіне дапамогу ў памеры 500 тысяч чэскіх кронаў — гэта амаль 20 тыс эўра.

Дапамога прызначаецца, як пазначана ў пастанове, «ахвярам гвалту, мэтанакіраваных перасьледаў падчас пратэстаў, у выпадку неабходнасьці таксама іх сем’ям». У прыватнасьці, сродкі накіроўваюцца для аказаньня мэдычнай дапамогі, падтрымкі разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці і няўрадавых арганізацыяў ва Ўкраіне.

Гуманітарная арганізацыя «Чалавек у нядолі» — адна з найбуйнейшых НДА у Эўропе. Яе кіраўнік Шымон Панэк — адзін зь лідэраў чэскай аксамітнай рэвалюцыі, сярод першых падтрымаў дэманстрантаў ўкраінскага Эўрамайдану.

Чытаць далей
02:14 28.1.2014

Клічко: Я ня бачу сябе ва ўрадзе Януковіча

Лідэр «Удару» Віталь Клічко адмовіўся ад прапановы прэзыдэнта Віктара Януковіча стаць віцэ-прэм’ерам па гуманітарных пытаньнях, піша Ўкраінская праўда. Пра гэта паведаміла прэс-служба «УДАР» пасьля сустрэчы лідэраў апазыцыі з кіраўніком дзяржавы.

«Я ня бачу сябе ва ўрадзе Януковіча», — заявіў Клічко. «Няма сэнсу са мной абмяркоўваць працу ва ўрадзе. Нават уздымаць гэтае пытаньне няма сэнсу», — дадаў палітык.

Клічко таксама выказаў надзею, што прэзыдэнт не ўвядзе ва Ўкраіне надзвычайнае становішча.


Па словах лідэра «УДАР», прэзыдэнт нарэшце павінен спыніць жыць у тым «цёплым інфармацыйным клімаце», які для яго стварае яго асяродзьдзе. Ён дадаў, што асяродак Януковіча запэўнівае кіраўніка дзяржавы, што ўсё ў краіне добра і тое, што адбываецца на плошчах усёй краіны, — надуманыя рэчы з боку маленькай групы «экстрэмістаў».

Чытаць далей...
03:32 28.1.2014

Свабода вядзе жывую трансьляцыю з Майдану



03:48 28.1.2014

На вуліцах Кіева затрымлівалі людзей у касках

Супрацоўнікі ўнутраных войскаў спрабавалі затрымаць людзей, якія проста ішлі па вуліцы ў касках.

Інцыдэнт адбыўся 27 студзеня, на вуліцы Інстытуцкай ў Кіеве, непадалёк ад офіса ўпаўнаважанага прадстаўніка Вярхоўнай Рады па правах чалавека Валерыі Луткоўскай.

Як піша «Украінская праўда», 16 студзеня парлямэнцкая большасьць прыняла з парушэньнем працэдур некалькі законаў, якія абмяжоўваюць шэраг правоў грамадзян і ўзмацняюць для ўлады магчымасьць караць удзельнікаў акцый пратэсту і іншых нязгодных зь дзеяньнямі ўлады.

​Чытаць далей...
08:34 28.1.2014
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн запатрабаваў ад прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча адмовіцца ад увядзеньня рэжыму надзвычайнага становішча ў краіне і вывесьці спэцназ з вуліц Кіева.
09:53 28.1.2014

Фотагалерэя: Пратэсты ва Ўкраіне — 27 студзеня 2014


10:17 28.1.2014
Інтэрнэт-выданьне «Українська правда» знайшла нерухомасьць і бізнэс сям’і прэм’ера Мікалая Азарава ў Вене.
10:22 28.1.2014

На барыкадах ціха

На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве працягваецца замірэньне, дыму ад палаючых шын амаль няма, людзі рухаюцца стаяць на варце, рухаюцца па пэрымэтру плошчы, часам скандуюць «Слава Ўкраіне — Героям слава!».
10:56 28.1.2014

Януковіч умацоўваецца блёк-пастамі

11:01 28.1.2014
Фракцыя Партыі рэгіёнаў раскалолася?

Апэратыўны камэнтар раскладу сіл у Вярхоўнай радзе ад украінскай службы Радыё Свабода.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG