Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто навядзе парадак у Данбасе, або каму шанцуе з нафтай


Уладзіслаў Ахроменка, вядоўца плянаванай беларускамоўнай радыёперадачы ў Чарнігаве
Уладзіслаў Ахроменка, вядоўца плянаванай беларускамоўнай радыёперадачы ў Чарнігаве

Асноўнае пра падзеі 17 лістапада з сайту Свабоды.

Добры вечар! Не шанцуе Беларусі, аднак. І то падвойна. Аляксандар Лукашэнка сёньня паскардзіўся расейскім журналістам, што Расея ніяк ня хоча даць Беларусі радовішча для здабываньня нафты, нават у абмен за акцыі найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў. А ў дадатак Геалягічная служба ЗША паведаміла на днях пра адкрыцьцё ў штаце Тэхас радовішча нафты, якое ацэньваецца як найвялікшае ў краіне за ўсю яе гісторыю.

ГАТОВЫ НАВЕСЬЦІ ПАРАДАК СЯРОД СЛАВЯНАЎ. Падчас прэс-канфэрэнцыі з удзелам расейскіх рэгіянальных СМІ Аляксандар Лукашэнка намякнуў на магчымасьці міратворчай місіі Беларусі ў зоне канфлікту на Данбасе. «Калі вы хочаце, каб гэтыя 400 кілямэтраў межаў паміж Данбасам і Расеяй, паміж Украінай і Расеяй на гэтым этапе закрыць і навесьці парадак, — калі ласка, мы гэта зробім» – сказаў ён.

«ЧАРНАМАЗЫ» І «БЛЯВОЦІНА». Як звычайна, шматгадзінная штогадовая прэс-канфэрэнцыя для расейскіх СМІ Аляксандра Лукашэнкі – нагода для беларускіх «нячэсных» журналістаў павыцягваць «смачненькія» выказваньні кіраўніка дзяржавы. Сёлета кіраўнік беларускай дзяржавы назваў свайго старэйшага сына «чарнамазым», а некаторыя расейскія газэты – «блявоцінай». Наш выбар 20 топ-цытатаў.

АБРАЗАЮЦЬ АГАРОДЫ НА МЯЖЫ З УКРАІНАЙ. У вёсцы Глыбоцкае Гомельскага раёну пад абразаньне падпадаюць прысядзібныя ўчасткі на вуліцы Ўсходняй — апошняй вуліцы ў паселішчы перад пунктам спрошчанага пропуску на шляху да ўкраінскага сяла Ільмаўка. Улады праводзяць практычную дэмаркацыю дзяржаўнай мяжы і ствараюць памежную паласу.

РАДЫЁ ПА-БЕЛАРУСКУ Ў ЧАРНІГАВЕ. У Чарнігаве ствараюць беларускамоўную радыёперадачу, якую будзе весьці пісьменьнік Уладзіслаў Ахроменка, які пражывае ў гэтым украінскім горадзе ўжо амаль 20 гадоў. «Трансьляваць праграму плянуем ужо ў канцы лістапада або ў самым пачатку сьнежня. Кантэнт эканамічны, палітычны, культурны. Беларусы, якія сюды прыедуць і пачуюць яе, пэўна, зьдзівяцца. Думаю, што гэта стане для іх стымулам вучыць родную мову» – кажа дырэктар чарнігаўскай тэлерадыёкампаніі SVOBODA.FM Алег Галаваценка, які пастанавіў адну гадзіну на тыдзень прысьвяціць вяшчаньню па-беларуску.

Падпісацца праз электронную пошту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG