Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэспандэнтку Свабоды выдалілі з суду над Дашкевічам за фота, хоць здымкі не забаранялі


Супрацоўнікі АМАП, якія выступаюць сьведкамі ў справе Зьмітра Дашкевіча 16 лістапада

Супрацоўнікі АМАП, якія выступаюць сьведкамі ў справе Зьмітра Дашкевіча 16 лістапада

У судзе Партызанскага раёну Менска 16 лістапада ідзе разгляд супраць лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча. Яго абвінавачваюць у «непадпарадкаваньні міліцыі», «хуліганстве» і «ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі» падчас санкцыянаванай акцыі 7 лістапада на адкрыцьці перанесенага помніка Леніну ля менскага трактарнага заводу. Дашкевічу адмовілі ў хадайніцтве весьці суд па-беларуску.

Зьмітра Дашкевіча затрымліваюць на ссанкцыянаванай акыі 7 лістапада

Зьмітра Дашкевіча затрымліваюць на ссанкцыянаванай акыі 7 лістапада

На той акцыі Дашкевіч з паплечнікамі выкрыквалі «Ганьба!», Дашкевіч трымаў плякат з цытатай Леніна: «Чем большее число представителей духовенства удастся нам расстрелять, тем лучше». На яго з крыкам «Ленін, партыя, камсамол!» накінуўся другі сакратар ЦК БРСМ Сяргей Клішэвіч, затым ён і некалькі чалавек пачалі зьбіваць Дашкевіча. Затым Дашкевіча зацягнулі ў мікрааўтобус, дзе, як ён сьцьвярджае, яго моцна зьбілі, зьдзекаваліся, змушалі смактаць дубінку. Мэдыкі зафіксавалі на целе Дашкевіча сьляды зьбіцьця.

Тым ня меней, судзяць не супрацоўнікаў АМАП, а самаго Дашкевіча. Супрацоўнікі АМАП выступаюць сьведкамі — Дашкевіч казаў, што ішоў на працэс толькі каб даведацца іхныя імёны. Паказаньні дае камандзір аддзяленьня АМАП Павал Яфрэмаў, міліцыянты Андрэй Лявонаў і Сяргей Селін

Адзін з АМАПаўцаў-сьведкаў

Адзін з АМАПаўцаў-сьведкаў

За спробу сфатаграфаваць чатырох сьведкаў карэспандэнтку Свабоды выдалілі з залі суду, хоць здымкі ў залі суду не забаранялі. Тэлеканал «Белсат» працягнуў фільмаваць працэс, здымкі АМАПаўцаў таксама публікуе газэта «Наша Ніва».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG