Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіч мусіць заплаціць за акопы ў лесе пад Веткай


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Лідэру «Маладога фронту» Зьмітру Дашкевічу выставілі рахунак за «незаконнае зьняцьцё ўрадлівага пласта глебы на землях дзяржлясфонду» ў Веткаўскім раёне. Памер нанесенай навакольнаму асяродзьдзю шкоды ацанілі ў 220 рублёў 50 капеек.

Пра гэта гаворыцца ў лісьце зь Веткаўскага лясгасу, які Зьміцер Дашкевіч апублікаваў у фэйсбуку.

Як гаворыцца ў лісьце, «незаконна зьняты пладародны слой глебы на плошчы 3,5 кв.м».

Дашкевіч мусіць выплаціць штраф да 7 кастрычніка.

6 верасьня маладафронтаўцы Зьміцер Дашкевіч і Сяргей Пальчэўскі зладзілі акцыю — капалі акопы ў лесе пад вёскай Рудня Споніцкая недалёка ад Веткі, за 25 км ад расейскай мяжы.

Акцыя «Маладога фронту» была зьвязаная з агрэсіяй Расеі адносна Ўкраіны. На думку ўдзельнікаў акцыі, беларусам таксама трэба быць гатовымі да адпору расейскай агрэсіі. За 76 км ад месца правядзеньня акцыі — расейскае мястэчка Клінцы, куды зь нядаўняга часу сьцягваюцца расейскія войскі.

Праз 15 хвілін пасьля таго, як маладафронтаўцы дасталі рыдлёўкі, у лес зьехаліся супрацоўнікі праваахоўных органаў і затрымалі ўдзельнікаў акцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG