Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данбас: сэпаратысты рэзка павялічылі колькасьць абстрэлаў


Сытуацыя ў зоне бавявых дзеяньняў на Данбасе
Сытуацыя ў зоне бавявых дзеяньняў на Данбасе

У прэс-цэнтры штабу АТА ў суботу паведамілі, што за мінулыя суткі сэпаратысты рэзка павялічылі колькасьць абстрэлаў па ўсёй лініі разьмежаваньня на Данбасе.

«Зафіксавана 75 абстрэлаў, зь іх 59 на данецкім, 15 на марыюпальскім і 1 на луганскім напрамках. Тэрарысты ўчынілі 12 прыцэльных мінамётных абстрэлаў пазыцый Узброеных сіл Украіны паблізу Краснагораўкі, Вопытнага, Пяскоў, Аўдзееўкі, Зайцава і Невельскага на данецкім напрамку, Мар’інкі і Чэрмалыке на марыюпальскім напрамку. Двойчы пазыцыі ў раёне Аўдзееўкі вораг абстраляў з танкаў і БМП, а каля 18:00 з САУ калібру 122 мілімэтра», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-цэнтра на старонцы ў Facebook.

Паводле зьвестак штабу ўкраінскіх вайскоўцаў, пад абстрэлы з боку прарасейскіх баевікоў трапілі таксама апорныя пункты Ўзброеных сіл паблізу Наўгародзкага, Луганскага, Пяскоў, Зайцава, Маёрску, Вадзянога, Шырокіна, Траецкага, Гранітнага і Навазванаўкі.

Інфармацыі пра пацярпелых у выніку абстрэлаў няма.

У «ДНР», прызнанай украінскай уладай тэрарыстычнай арганізацыяй, заяўляюць, што ўкраінскія вайскоўцы ўначы абстралялі зь цяжкай артылерыі ясінавацкі блёкпост. Сэпаратысты «ЛНР» на сваіх рэсурсах пішуць, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны ў прамінулыя суткі абстралялі тэрыторыі паблізу Луганскага, Лазавога і Веселагораўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG