Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускія заробкі вярнуліся да лічбаў 1991 году


Сярэдняя намінальная зарплата ў 1991-2016 у Беларусі

Сярэдняя намінальная зарплата ў 1991-2016 у Беларусі

Сярэднестатыстычны беларус атрымаў у траўні 718 рублёў з улікам дэнамінацыі. 711 рублёў ён жа, сярэднестатыстычны беларус, атрымліваў у лістападзе 1991 году. З таго часу беларускі рубель «абрастаў нулямі» і «адкідаў нулі».

Белстат падае намінальную сярэднюю зарплату ў беларускіх рублях.

Сярэдняя зарплата ў далярах расла зусім ня так бадзёра, як у рублях, — беларускі рубель скачкамі абясцэньваўся да замежных валютаў, калі не лічыць пэрыяд стабільнасьці (і росту замежнай запазычанасьці) 2001–2008 гадоў. Да «абяцанай» сярэдняй зарплаты ў 500 даляраў дацягнулі толькі аднойчы, у канцы 2010 году, сёньня ж сярэднестатыстычны беларус мае 360-370 даляраў.

Беларускі рубель зьявіўся не адразу, калі Беларусь стала незалежнай, а ў сярэдзіне 1992 году. І тады ён афіцыйна прыраўноўваўся да 10 савецкіх рублёў.

На сёньня без уліку дэнамінацый курс беларускага рубля да даляра ЗША складае 200 053 000.

Новымі грашыма — 2 BYN.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG