Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Старшыня Нацбанку чакае «стаўленьня з гумарам» да «пэўных рэчаў» падчас дэнамінацыі


Старшыня праўленьня Нацбанку Павал Калавур заявіў 19 чэрвеня ў праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь-1» пра гатоўнасьць краіны да дэнамінацыі.

«Я думаю, што насельніцтва з разуменьнем і з гумарам паставіцца да пэўных рэчаў», – упэўнены Калавур.

На гандлёвых прадпрыемствах, адзначыў ён, яшчэ ёсьць «пэўныя пытаньні», якія «патрабуюць завяршэньня». У ліку такіх поўня замена касавых апаратаў, якія ад пачатку не падтрымлівалі наяўнасьць манэтаў. Ды цяжкасьці, якія ўзьнікнуць у першы дзень дэнамінацыі, ён лічыць нязначнымі.

Сам жа ён зьбіраецца і надалей карыстацца пры разьліках толькі карткамі, а манэты будзе аддаваць унучкам.

Дэнамінацыя ў Беларусі мае адбыцца 1 ліпеня. Ад цэнаў і зарплатаў адкінуць чатыры нулі, дзесяць тысяч стануць адным рублём. Новыя рублі ўжо гатовыя да выкарыстаньня, яны ўжо захоўваюцца ў банках і тэстуюцца адмыслоўцамі. Лукашэнка абяцаў адарваць галовы за падвышэньне цэнаў пад час дэнамінацыі.

Чаму Лукашэнка паскорыў пераход на новыя грошы

Меркаваньне стваральніка беларускіх талераў Лявона Бартлава пра новыя грошы чытайце тут. Пра 13 плюсаў і мінусаў дэнамінацыі глядзіце тут.

XS
SM
MD
LG