Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНТУ абвяргае інфармацыю пра адмену платы за пераздачу іспытаў


Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт. Фота ©Shutterstock

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт. Фота ©Shutterstock

Беларускі нацыянальны тэхнічны унівэрсытэт не адмяняў плату за пераздачу акадэмічнай запазычанасьці.

Пра гэта заявіў першы прарэктар унівэрсытэту Георгій Вяршыня.

Ён паведаміў, што ў сыстэме платы за здачу акадэмічнай запазычанасьці нічога не зьмянілася. Аднак гэтае пытаньне абмяркоўвалася перад пачаткам зімовай сэсіі.

«Загад рэктара аб платнай пераздачы акадэмічнай запазычанасьці ніхто не адмяняў. Калі чалавек не наведваў заняткі, ён павінен будзе адпрацоўваць лябараторныя за грошы. Да кожнага студэнта — індывідуальны падыход. Калі чалавек хварэў ці ў яго сямейныя абставіны, як у яго браць грошы?», — сказаў БелаПАН Вяршыня.

Раней у прэс-службе БНТУ Свабодзе паведамілі, што ад студзеня 2016 году БНТУ адмовіўся ад платы за пераздачы залікаў, іспытаў і курсавых працаў.

Палажэньне аб аплаце паўторнай здачы залікаў і экзаменаў дзейнічае і ў іншых вышэйшых навучальных установах, а з 1 студзеня таксама ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. Студэнты БДУ правялі 2 сьнежня ў Менску акцыю пратэсту супраць рашэньня аб платнай пераздачы.

XS
SM
MD
LG