Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімера Шульжыцкага судзяць у Менску, а Алеся Каліту ў Гомелі


25 красавіка ў Савецкім судзе Менску судзяць актывіста Ўладзімера Шульжыцкага. Суд над Алесем Калітой адбудзецца сёньня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомеля.

Уладзімер Шульжыцкі
Алесь Каліта

Уладзімера Шульжыцкага затрымалі 23 красавіка непасрэдна на ўваходзе ў сядзібу БНФ, куды ён прыехаў на пасяджэньне моладзевай камісіі. Шульжыцкага даставілі ў Савецкі РУУС Менску, дзе ён і правёў час да суду. Паводле праваабаронцаў, на яго складзены пратакол аб дробным хуліганстве.

21 красавіка па месцы жыхарства Шульжыцкага правялі ператрус, а самога актывіста затрымалі і дапыталі па справе аб менскім тэракце.

Сакратар управы Партыі БНФ па арганізацыйных пытаньнях, былы старшыня «Моладзі БНФ» Алесь Каліта быў затрыманы ў Гомелі ў ноч з 23 на 24 красавіка. Міліцыянты яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве, нібыта ён лаяўся матам.

Алесь служыў у той жа вайсковай частцы пад Лепелем, што і меркаваны выканаўца тэракту ў менскім мэтро.

«Мы падазраем, што гэта ўсё зьвязана са спробамі неяк прывязаць апазыцыю да выбухаў», — сказаў адказны сакратар управы Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG