Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы Алесь Каліта


Алесь Каліта
Алесь Каліта
Сакратар управы Партыі БНФ па арганізацыйных пытаньнях, былы старшыня «Моладзі БНФ» Алесь Каліта затрыманы ў Гомелі ў ноч з 23 на 24 красавіка.

Пра гэта паведамляе сайт Партыі БНФ. Паводле адказнага сакратара ўправы Партыі БНФ Уладзімера Лабковіча, дагэтуль месцазнаходжаньне Алеся Каліты невядомае, яго тэлефон не адказвае.

Пра затрыманьне паведамілі на тэлефон старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча.

Каля 00:20 ён атрымаў смс зь незнаёмага нумару пра тое, што Алесь Каліта затрыманы гомельскімі міліцыянтамі. Алесь вяртаўся з Украіны і ехаў на пахаваньне свайго дзядулі. Аднак на пахаваньне яго не адпусьцілі.

Прычыны затрыманьня актывіста невядомыя. Паводле папярэдняй інфармацыі, актывіста абівнавацілі ў дробным хуліганстве, нібыта за нецэнзурную лаянку.

Алесь служыў у той жа вайсковай частцы пад Лепелем, што і меркаваны выканаўца тэракту ў менскім мэтро.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG