Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ праводзіць сьледчыя дзеяньні зь сябрам "Моладзі БНФ"


Уладзімер Шульжыцкі

Уладзімер Шульжыцкі

Сябру Рады "Моладзі БНФ" са Смаргоні Ўладзімера Шульжыцкага супрацоўнікі КДБ сёньня павезьлі ў Маладэчна, дзе зь ім, як паведаміла маці Шульжыцкага спадарыня Ганна, праводзяцца сьледчыя дзеяньні.

У Маладэчне Ўладзімер Шульжыцкі апошнім часам жыў і працаваў і, паводле Ганны Шульжыцкай, там на кватэры, дзе ён жыў, таксама правялі ператрус. Тэлефон Уладзімера дагэтуль не працуе.

У КДБ Ганьне Шульжыцкай сказалі, што ўвечары паведамяць пра далейшы лёс сына.

20 красавіка Ўладзімера Шульжыцкага выклікалі спачатку на допыт у пракуратуру, дзе дапытвалі па справе аб выбуху ў менскім мэтро. Затым пратрымалі ноч у пастарунку. Уночы ж у ягонай кватэры правялі паўторны ператрус.

Напярэдадні ў ягонай кватэры ў Смаргоні сканфіскавалі дзьве пнэўматычныя стрэльбы і пнэўматычны пісталет.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG