Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура: Няма падстаў казаць пра псыхічныя адхіленьні затрыманых


Як паведамілі ў Генэральнай пракуратуры Беларусі, няма падстаў казаць пра псыхічныя адхіленьні затрыманых па крымінальнай справе аб тэракце ў менскім мэтро.

У двух зь іх яшчэ са школы назіралася цяга да паглыбленага вывучэньня хіміі. Менавіта па гэтым прадмеце затрыманыя былі выдатнікамі, у той час як іх веды ў іншых галінах ацэньваліся вельмі пасрэдна. Акрамя таго, адзін з падазраваных неаднаразова быў прызёрам хімічных алімпіяд.

«На жаль, свае веды па такім складаным прадмеце маладыя людзі вырашылі накіраваць на вывучэньне выбухованебясьпечных рэчываў. Сярод іншых рысаў характару настаўнікі і былыя аднаклясьнікі адзначаюць замкнёнасьць абодвух хлопцаў, прычым зь дзяцінства. Ня выключана, што прычынай такіх паводзін стала перажытая псыхалягічная траўма», — гаворыцца ў паведамленьні, якое разьмешчана на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG