Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорск: Ларыса Насановіч арыштавана на 15 сутак


Сёньня судзьдзя Салігорскага райсуду Аляксандар Бураўцоў арыштаваў грамадзкую актывістку Ларысу Насановіч на 15 сутак.


Пра гэта “Свабодзе” паведаміў сябра кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Крываль.

Ларыса Насановіч абвінавачаная ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў ў Салігорску 28 студзеня.

“Цяпер Салігорскі райсуд разглядае адміністрацыйную справу Аляксандра Цацуры, які таксама быў затрыманы ўчора. – кажа Віктар Крываль, – У залі суду больш як 40 чалавек, у тым ліку грамадзкія актывісты зь Менску, Слуцку і іншых гарадоў Беларусі”.

Ларысу Насановіч і Аляксандра Цацуру міліцыянты затрымалі ўчора на плошчы каля будынку Салігорскага райвыканкаму. Тут сабралася каля ста прадпрымальнікаў. Яны пратэставалі супраць прэзыдэнцкага ўказу №760.
XS
SM
MD
LG