Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: затрыманы актывіст “Пэрспэктывы”


У Гомелі затрыманы актывіст прадпрымальніцкай арганізацыі “Пэрспэктыва” Аляксандар Рубчэня.


Ён пасьпеў апавесьці пра сваё затрыманьне. Як толькі Аляксандар выйшаў з цырульні, да яго адразу падбег мужчына ў цывільным і ўдарыў кулаком у твар. Аляксандар паваліўся на зямлю. У той жа момант падбеглі міліцыянты і паведамілі прадпрымальніку, што яго затрымліваюць для складаньня пратаколу, бо чулі, як у момант удару ён нецэнзурна выказаўся.

Аляксандар Рубчэня знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку. У яго разьбітыя вусны. Сам ён лічыць, што яго ізалююць на час правядзеньня акцыі прадпрымальнікаў, прызначанай на 21 студзеня.
XS
SM
MD
LG