Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жорстка зьбіты пры затрыманьні актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Хведарук.


Ён выйшаў з суду Цэнтральнага раёну разам зь іншымі наведнікамі. На вуліцы Кірава яго схапілі міліцыянты і кінулі галавой аб падлогу міліцэйскага “варанку”. Ногі хлопца засталіся на асфальце і тады міліцыянты пачалі дзьвярыма іх заштурхоўваць у машыну.

Дзяўчаты і бацькі арыштаваных, якія прыходзілі на суды, пачалі крычаць на вуліцы, каб уратаваць хлопца. Міліцыянты нікому не далі наблізіцца да машыны. Невядома, у якім стане Зьміцер.

Нядаўна ён выпісаўся са шпіталя, дзе знаходзіўся з чэрапна-мазгавой траўмай, пасьля таго як яго зьбілі спэцназаўцы пад час разгону дэманстрацыі “За Незалежнасьць” 12 сьнежня.

Зьмітра Хведарука завезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску, а пасьля ў прыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна. Там знаходзіцца і Мікіта Шуцянкоў, якога раней міліцыянты схапілі каля будынку суду. Суды над імі адбудуцца заўтра.

Сёньня сябра АГП Мікола Сергіенка патэлефанаваў сваім паплечнікам, што за ім сочаць міліцыянты. Потым яшчэ адзін званок аб тым, што за ім ідуць людзі ў цывільным. Пасьля гэтага яго тэлефон ужо не адказваў. Паплечнікі Міколы Сергіенкі мяркуюць, што ён таксама затрыманы і знаходзіцца на Акрэсьціна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG