Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў Матвейчука міністрам культуры, Зімоўскага – шэфам БТ


Радыё Свабода 22 сьнежня Аляксандар Лукашэнка правёў шэраг кадравых прызначэньняў.

Указам прэзыдэнта Беларусі Леанід Гуляка вызвалены ад пасады міністра культуры.

Новым кіраўніком Міністэрства культуры прызначаны Ўладзімер Матвяйчук – да сёньняшняга дня старшыня Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, а перад тым намесьнік дырэктара прадпрыемства “Полацак-Шкловалакно” ў пытаньнях кадравай палітыкі й ідэалягічнай працы.

Месца Матвейчука на пасадзе старшыні Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, згодна з прызначэньнем Лукашэнкі, зойме Аляксандар Зімоўскі, да апошняга часу кіраўнік “Сталічнага тэлебачаньня”.

Генэральным дырэктарам “Сталічнага тэлебачаньня” Лукашэнка прызначыў Юр’я Казіятку, які дасюль працаваў генэральным дырэктарам ОНТ. (Падрабязнасьці)
XS
SM
MD
LG