Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца “Яблоко”: "Расейскай апазыцыі трэба вучыцца ў беларускай"


Валер Каліноўскі, Менск Госьця кангрэсу, прадстаўніца партыі “Яблоко”, кіраўніца ўпраўленьня рэгіянальных арганізацый, Галіна Міхалёва ў інтэрвію заявіла Радыё Свабода: “Сытуацыя ў Беларусі вельмі цяжкая. Краіна жыве ва ўмовах жорсткага аўтарытарызму, калі не сказаць дыктатуры”. Яна вітала тое, што “ўдалося ўсёй апазыцыі - ад левых да правых – дамовіцца пра адзінства”.

Спадарыня Міхалёва выказала спадзяваньне, што гэта паспрыяе зьменам сытуацыі ў Беларусі. “Расейскай апазыцыі трэба вучыцца ў беларускай. У нас супрацоўніцтва паміж апазыцыйнымі сіламі наладжваецца вельмі цяжка”, - зазначыла яна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG