Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных справаў Нарвэгіі: Беларусь чарговы раз страціла магчымасьць наблізіцца да эўрапейскай сям’і


Ул. інф. “Парлямэнцкія выбары, што адбыліся ў Беларусі, не адпавядаюць эўрапейскім нормам” – з такой заявай выступіў сёньня дзейны старшыні Камітэта міністраў Рады Эўропы, міністар замежных справаў Нарвэгіі Ян Пэтэрсэн.

Міністар выказаў шкадаваньне, што Беларусь чарговы раз страціла магчымасьць наблізіцца да эўрапейскай сям’і. “Важнасьць свабодных і справядлівых выбараў як перадумовы ўступленьня ў Раду Эўропы неаднаразова падкрэсьлівалася краінамі-сябрамі гэтай арганізацыі” – заявіў старшыня камітэту міністраў Рады Эўропы.

Ён таксама выказаў занепакоенасьць фактамі зьнікненьня людзей у Беларусі і адсутнасьцю ў гэтай краіне свабоды слова.

Ян Пэтэрсэн прыгадаў, што папярэдні рэфэрэндум прывёў да ізаляцыі краіны яшчэ 8 гадоў таму. “Беларусы заслугоўваюць лепшай будучыні” – заявіў старшыня камітэту міністраў Рады Эўропы.

Нагадаем, што ў 1997 годзе, у хуткім часе пасьля правядзеньня ў Беларусі канстытуцыйнага рэфэрэндуму краіна была пазбаўленая статусу адмыслова запрошанай у Радзе Эўропы. На сёньняшні дзень Беларусь – адзіная эўрапейская дзяржава, якая не зьяўляецца сябрам гэтай арганізацыі.
XS
SM
MD
LG