Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці адбудзецца суд над каталіцкім сьвятаром?


Галіна Абакунчык, Менск Чакалася, што сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Менску адбудзецца суд над каталіцкім сьвятаром Антоніем Кочкам. Пра гэта ўчора Радыё Свабода паведамілі ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены. У суд не прыйшоў ані адказчык, ані сьведкі.

78-гадовы ксёндз правёў набажэнства ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены без дазволу дзяржаўных уладаў. Яго абвінавацілі ў парушэньні закону “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях”.

Сёньня на суд прыйшлі журналісты беларускіх і расейскіх мэдыяў, палітыкі, грамадзкія дзеячы, прадстаўнік амбасады ЗША. У канцылярыі суду сказалі, што такой справы ў іх няма. У Чырвоным касьцёле і ў Курыі гэтаксама ня ведаюць пра лёс сьвятара.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі ўчора кіраўніцтва касьцёлу спрабавала вырашыць сытуацыю ў Камітэце ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў, каб не даводзіць справу два суду.

Антоній Кочка – грамадзянін Польшчы, але нарадзіўся ў Беларусі і апошнія 15 гадоў служыў у вёсцы Замосьце Слуцкага раёну. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, людзі ў цывільным затрымалі сьвятара і склалі на яго пратакол адразу ж пасьля імшы. Бо на правядзеньне набажэнства грамадзянін іншай краіны мусіў мець дазвол Камітэту ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG