Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На плошчы выступіў Мілінкевіч, заклікаў людзей прыходзіць а 18:30


Радыё Свабода Каля 15-й гадзіны на Кастрычніцкую плошчу прыехаў і выступіў Аляксандар Мілінкевіч. Ён наведаў кожны намёт, пагаварыў з жыхарамі імправізаванага намётавага гарадка.

Тым часам на плошчы паболела людзей і зьявілася яшчэ некалькі новых намётаў. Цяпер іх каля дваццаці.

Мілінкевіч сказаў удзельнікам акцыі на Кастрычніцкай плошчы: Калі вы прынялі рашэньне тут заставацца, то я буду да канца салідарны з вамі.

Мілінкевіч таксама заклікаў усіх салідарных прыйсьці на плошчу сёньня а 18:30.

З улікам, што многія крыніцы інфармаваньня блякаваныя, на Кастрычніцкай плошчы рэгулярна зачытваюць выдрукаваныя з інтэрнэт-сайтаў навіны.

Гл.таксама • Міліцыя затрымлівае тых, хто спрабуе прайсьці на плошчу • Судзяць людзей, якія несьлі ежу на Кастрычніцкую плошчу • Кастрычніцкая плошча ўначы (фотарэпартаж) • Начны онлайн-рэпартаж з Кастрычніцкай плошчы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG