Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Ярмошына прагаласавала датэрмінова


Радыё Свабода Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына прагаласавала ў другі дзень датэрміновага галасаваньня.

Свой учынак яна патлумачыла так:

(Ярмошына: ) "У мяне папросту ня будзе магчымасьці прыехаць і прагаласаваць. А я хацела б аддаць свой голас. Думаю, уся мая сям’я будзе галасаваць датэрмінова. Бо ва ўсіх ёсьць свае пляны. Сын працуе ў пракуратуры, і, мабыць, будзе дзяжурыць у гэты дзень. Таму — мяркую — мы ўсе будзем галасаваць датэрмінова: гэтак вымушаюць акалічнасьці працы".

Цэнтравыбаркам Беларусі паведамляе, што за два дні датэрміновага галасаваньня на ўчастках пабывалі 6,1% выбарцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG