Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Амстэрдаме стартавала акцыя ў падтрымку Беларусі


Радыё Свабода У Амстэрдаме стартуе акцыя моладзевая агульнаэўрапейская акцыя салідарнасьці "Cаn I Get A Right?" (Ці магу я атрымаць права?), прысьвечаная парушэньню правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Яе арганізатары – сябры мясцовай студэнцкай філіі "Міжнароднай амністыі" – зьбіраюцца аўтастопам даехаць да беларускай мяжы і 16 сакавіка, у дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі і іхнымі сем’ямі правесьці вялікую дэманстрацыю на польска-беларускай мяжы.

Шлях амстэрдамскіх студэнтаў пройдзе празь Нямеччыну і Польшчу. У Боне, Гановэры, Бэрліне і Варшаве да іх будуць далучацца ўсё новыя групы эўрапейскіх праваабаронцаў і салідарных студэнтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG