Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка: “Толькі беларускі народ будзе абіраць свайго прэзыдэнта”


Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка пасьля ягонай рэгістрацыі кандыдатам на прэзыдэнта заявіў, што выбарчы працэс праходзіць адпаведна з заканадаўствам, і гэта адрозьнівае Беларусь ад іншых краінаў, “дзе такія кампаніі выклікаюць страсеньні”. Ён абяцаў, што органы ўлады ў цэнтры і на месцах будуць дапамагаць выбарчым камісіям, каб выбары прайшлі ў прававых рамках.

(Лукашэнка: ) “Я ўпэўнены, што прэзыдэнцкія выбары будуць чарговым крокам на шляху далейшага ўмацаваньня беларускай дзяржаўнасьці. Я хачу павіншаваць усіх зарэгістраваных кандыдатаў на прэзыдэнта: Вас, Сяргей Васільевіч, Вас, Аляксандар Уладзіслававіч, і Вас, Аляксандар Уладзімеравіч”.

Аляксандар Лукашэнка папярэдзіў усіх, хто зацікаўлены выбарамі ў Беларусі:

(Лукашэнка: ) “Толькі беларускі народ будзе абіраць свайго прэзыдэнта, самастойна, без усялякага ціску звонку, адпаведна з нашай Канстытуцыяй”.

Напрыканцы спадар Лукашэнка зьвярнуўся да старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошына і сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка:

(Лукашэнка: ) “Яшчэ раз хачу падзякаваць Вам, Лідзія Міхайлаўна, і Вам, Мікалай Іванавіч, за бескампраміснасьць у адстойваньні інтарэсаў нашай краіны. Вы, як і іншыя органы ўлады, павінны берагчы той мір і спакой, які ў нас сёньня існуе. Я бачу, як Вы сёньня адстойваеце гэты мір і спакой”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG