Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень нараджэньня Аляксандра Казуліна адзначылі ў Парыжы


Радыё Свабода Сёньня ў цэнтры Парыжу з нагоды дня нараджэньня палітвязьня Аляксандра Казуліна прайшоў пікет, у якім узялі ўдзел каля 15 беларусаў, украінцаў і французаў.

“У Эўропе мала хто ведае пра тыя жудасныя рэчы, якія дзеюцца ў Беларусі, і мала ў каго ёсьць час, каб пра гэта слухаць, – гаворыць адна з арганізатарак пікету, беларуска, якая жыве ў Францыі, Вольга Падольская. – Мы хочам пашырыць гэтую інфармацыю. Францыя – добры прыклад дэмакратыі для Беларусі, мы хочам, каб у Беларусі было так, як тут”.

У пікеце ўзяла ўдзел і беларуская журналістка Вольга Класкоўская, якая цяпер знаходзіцца ў францускай сталіцы:

“Адметна тое, што акцыя ўпершыню ў такім фармаце адбываецца тут. Акрамя інфармацыі для жыхароў сталіцы, падрыхтаваныя таксама звароты да дэпутатаў парлямэнту Францыі з заклікам паўплываць на Лукашэнку, каб той вызваліў палітвязьняў”.

Аляксандру Казуліну споўнілася сёньня 52 гады. Гэта ўжо другі дзень нараджэньня, які Аляксандр Казулін сустракае за кратамі. На трохдзённае спатканьне да палітыка ў віцебскую калёнію прыехалі дочкі Вольга і Юля і жонка Ірына.

Аляксандра Казуліна асудзілі летась на пяць з паловаю гадоў зьняволеньня – суд у Менску прызнаў яго вінаватым у хуліганстве і арганізацыі вулічных непарадкаў. Палітыка трымаюць за кратамі з 25 сакавіка 2006 году. “Міжнародная амністыя” прызнала Казуліна вязьнем сумленьня.
XS
SM
MD
LG