Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Пятровіч: "Досьвед чэхаў дае надзею на зьмены і адраджэньне ў Беларусі"


Аляксей Знаткевіч, Прага 13 ліпеня на фэстывалі "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx ў Брне свае творы чытаў Барыс Пятровіч.

Перад чытаньнем ён зьвярнуўся да наведнікаў фэстывалю з наступнымі словамі:

“Упершыню я наведаў Чэхію яшчэ ў далёкім 1988 годзе, за савецкім часам, тое наведаньне пакінула некалькі дзіўных незвычайных уражаньняў. Па-першае, як гэта ні дзіўна, чэхі мне падаліся людзьмі замкнутымі, зацятымі ў сабе і, даруйце, нават запалоханымі. Калі я пачынаў казаць нешта забароненае пра Сталіна і камуністаў, яны прыкладалі палец да вуснаў і казалі: "Цс-с!". Пэўна, я сустракаўся ня з тымі людзьмі, бо літаральна празь некалькі месяцаў у Чэхаславакіі адбылася "аксамітная рэвалюцыя". І гэта пакідае надзею мне, што і маю Беларусь, людзі якой падаюцца сёньня вельмі запалоханымі, таксама вельмі хутка чакаюць аксамітныя перамены.

Другое дзіва: нас тады павялі ў друкарню, дзе якраз друкавалася кніга аднаго з чэскіх дысыдэнтаў – дакладна ня памятаю, ці то Когаўта, ці то Кундэры... І гэтая кніга друкавалася фантастычным накладам, як для Беларусі, так і для Чэхіі: 300 тысяч асобнікаў. А перад гэтым мне патлумачылі, што і чэская мова перажывала ня лепшыя часы, і літаральна 100 гадоў таму яна знаходзілася ў вельмі цяжкім стане, і чэскім адраджэнцам давялося прыкласьці вялікія намаганьні дзеля адраджэньня роднай мовы. І гэта пакідае мне надзею, што і мая родная беларуская мова вельмі хутка таксама стане гаспадыняю на Беларусі”.

Барыс Пятровіч (сапраўднае імя Барыс Сачанка) прыйшоў у гэты сьвет 17 ліпеня 1959 году. Памёр увечары 1 верасьня 1970-га, каб ранкам наступнага дня зноў нарадзіцца і жыць... У кастрычніку 2002 году сышоў з часопісу "Полымя", каб налета ў верасьні заснаваць часопіс "Дзеяслоў" і жыць вольна... У перапынках між гэтым скончыў факультэт журналістыкі БДУ, працаваў у савецкіх і беларускіх выданьнях, выдаў некалькі кніг прозы. На "МАЧ" чытаў абразкі з цыклю "Фрэскі" (інфармацыя пра аўтара – паводле сайту фэстывалю).


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ВЫСТУПАЎ – А 19-Й ГАДЗІНЕ НА САЙЦЕ ФЭСТЫВАЛЮ. Сёньня – Ежы Плютовіч, заўтра – Надзея Артымовіч

*** Леанід Дранько-Майсюк: “Ад пяці гадоў я хацеў ажаніцца...”, 12.07.2007 Віктар Шалкевіч: "Брыдка, што чэхі і беларусы, два братнія славянскія народы, не разумеюць адзін аднаго", 10.07.2007 Вольга Гапеева: “Чэхі зьдзіўленыя тым, што ў Беларусі столькі талентаў”, 09.07.2007 Ільля Сін: “Я раблю гэта найперш для самога сябе, а не для публікі”, 08.07.2007 Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў у Брне ўрыўкі з новага раману "пра Бэрлін і Менск", 07.07.2007 Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”, 05.07.2007 Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007
XS
SM
MD
LG