Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Патапіць ворагаў у іх уласнай крыві”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 12 чэрвеня ў розныя гады мінулага.

“Звезда” ў 1927 годзе ў сувязі з забойствам у Варшаве савецкага дыплямата Войкава піша: “Рабочыя і службоўцы 1-й дзярждрукарні выказваюць глыбокае абурэньне і рашучы пратэст супраць нахабнай выхадкі наймітаў міжнароднага капіталізму... Мы добра ведаем, што не да твару рабоча-сялянскаму ўраду паддавацца на фашыстоўскія правакацыі. Але доўгацярпеньню шырокіх рабоча-сялянскіх мас можа прыйсьці канец. Сьвінцовае войска гатовае да абароны адзінай у сьвеце рабоча-сялянскай рэспублікі”.

Пад загалоўкам “Патапіць ворагаў у іх уласнай крыві” “Віцебскі пролетарый” у 1937 годзе паведамляе: “Учора на віцебскіх прадпрыемствах, чыгунцы, у часцях ЧА адбыліся шматлюдныя мітынгі, прысвечаныя паведамленню Пракуратуры СССР аб адданні Спецыяльнай Калегіі Вярхоўнага Суда подлых шпіёнаў, здраднікаў радзімы — Тухачэўскага, Якіра, Убарэвіча, Эйдмана і іншых прэзрэнных рэстаўратараў капіталізма, прадаўшыхся чужаземнай разведцы. У прынятых рэзалюцыях рабочыя, работніцы, чырвонаармейцы, камандзіры, палітработнікі аднадушна патрабуюць сцерці з твару Советскай зямлі подлых агентаў фашызма”.

“Имя”, год 1997. Пад рубрыкай “Фатафакт” газэта друкуе здымак з наступнай тэкстоўкай: “У той дзень, калі на фасад Дому ўраду прымацоўвалі новы герб, у рэдакцыі прагучала некалькі званкоў. Тыя, што нам званілі, вывелі нас на сьлед гістарычнага сымбалю, што ўпрыгожваў галоўны будынак рэспублікі да рэфэрэндуму 1995 году. Лёс яго сумны. Цяпер ён знаходзіцца непадалёк ад Дому ўраду. Супрацоўнікі адной установы, з акна якой відаць апальную Пагоню, прасілі не друкаваць фатаздымку, спадзеючыся, што сымбаль здолее праляжаць да лепшага часу. {Нам жа хочацца нагадаць уладам банальнае: калі вы стрэліце зь пісталета ў мінулае, яно адкажа вам з гарматы}”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG